Организация питания учащихся

https://adu.by/ru/uchitelyu/organizatsiya-pitaniya.html

Загад

31.08.2019  №104

Аб арганізацыі харчавання навучэнцаў

На падставе артыкула 40 Кодэкса Рэспублікі  Беларусь аб адукацыі, згодна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2005 №177 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання вучняў,  атрымліваючых агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні  агульнай сярэдняй адукацыі",  Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2016 №529

ЗАГАДВАЮ:

1.Арганізаваць для вучняў за кошт бюджэтных сродкаў аднаразовае гарачае харчаванне ў вучэбныя дні згодна зацверджаных кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь грашовымі нормамі  расходаў на харчаванне:

1.1 Ва ўзросце 6-10 гадоў для 12 вучняў  - на суму 1,21 рублей на аднаго вучня;

1.2 Ва ўзросце 11-13 гадоў для 14 вучняў - на суму 1,38 рублей на аднаго вучня;

1.3 Ва ўзросце 14-17 гадоў для 8 вучняў - на суму 1,46 рублей на аднаго вучня.

2. Стварыць камісію па харчаванні вучняў у наступным складзе:

Старшыня: Дзямко Аляксей Аляксеевіч - дырэктар

Члены: Бруцкая Галіна Мікалаеўна - поывар;

            Хоміч Антаніна Мікалаеўна - кладаўшчык;

            Трушко Ніна Міхайлаўна - член бацькоўскага камітэта

3. Зацвердзіць графік прыему ежы вучняў згодна распарадку работы ўстановы адукацыі (дадатак1).

4. Зацвердзіць графік дзяжурства  па сталовай настаўнікаў і вучняў (дадатак 2).

5. Назначыць Фянюк Ларысу Аляксандраўну, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці, адказным за  арганізацыю харчавання вучняў.

6. Назначыць Пак Таццяну Георгіеўну адказным за вядзенне ўлікова-справаздачнай дакументацыі  па харчаванні.

7. Стварыць і зацвердзіць бракеражную камісію ў наступным складзе:

      1. Бруцкая Галіна Мікалаеўна - повар школьнай сталовай

      2. Фянюк Ларыса Аляксандраўна - адказны  за  арганізацыю харчавання

      3. Дзяжурны адміністратар - згодна графіка

8. Назначыць адказным за пункты раздзелаў тыпавой Праграмы вытворчага кантролю за захаваннем санітарна-супрацьэпідыямічных і прафілактычных мерапрыемстваў ва ўстанове адукацыі наступных работнікаў:

    1. Фянюк Л.А. - адказны за харчаванне

    2. Барычэўская Г.Я. - фельчар

    3. Бруцкая Г.М. - повар

    4. Хоміч А.М. - кладаўшчык

    5. Гупала С.А. - заўхоз

9. Стварыць і зацвердзіць савет па харчаванні ў наступным складзе:

Старшыня: Дзямко А.А. - дырэктар школы

Члены: Фянюк Л.А. - намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

            Пак Т.Г. - настаўнік, адказны за вядзенне ўлікова-справаздачнай дакументацыі па харчаванні

             Барычэўская Г.Я. - фельчар ФАП

             Трушко Н.М. - член бацькоўскага камітэта

10. Замацаваць за абедзеным залам Рамшка Вольгу Іванаўну, уборшчыка службовых памяшканняў. Зацвердзіць графік прыбірання абедзенага зала (дадатак з)

Дырэктар ВПК         А.А.Дзямко

Дадатак 1.

        Графік харчавання ДУА "Рухчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа"

    клас  час
 школа

 1-2

3-9, 11

11.05

12.05

 яслі -сад

снеданне

абед

8.15

12.15

15.30