Гісторыя аграгарадка Рухча 1
Геаграфічная даведка
Тип | населенный пункт аг. Рухча 1 |
Координаты | 51°58'60'' с. ш. 26°37'00'' в. д. |
Высота над уровнем моря | 115 метров |
Часовой пояс | UTC+3 |
Поблизости | Великий Лес, Глинка, Кострово, Лука, Плотница, Радчицк, Рухча-Первая, Ситицк, Тырвовичи, Цмень-1 |
Аграгарадок Рухча 1 з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рухчанскага сельскага савета Столінскага раена Брэсцкай вобласці, размешчанага на паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці.
Утвораны 02.03.1940г.
Плошча 59360 км.кв.
Аддалены на 28 км ад г. Століні і на 50 км ад г. Пінска.
Адміністрацыйна сельскі Савет падзелены на 6 населеных пунктаў: аг.Рухча 1, в.Рухча 2, в.Кострава, в.Цмень1, в.Цмень2, в.Крушын.
Гісторыя аг. Рухча
У складзе Столінскай зямлі
На захадзе мяжуе з в.Аўсямірава, на поўначы - з в.Плотніца, на ўсходзе – з в.Радчыцк, на поўдні – з в.Першамайск.
Тэрыторыя сельскага Савета знаходзіцца ў зоне Беларускага Палесся. Рэльеф мясцовасці ў асноўным раўнінны, ёсць участкі глебы, якім характэрна забалочанасць. На ўскрайку вёскі Рухча 2 размясцілася прыгожае возера з аднаіменнай назвай і плошчай 20,4 га. У бок в.Сіціцк прасціраецца тэрыторыя заказніка “Рухчанскі”
Асноўным землекарыстальнікам з’яўляецца КСУП “Рухчанскі”
У аграгарадку працуюць 2 магазіны змешанага тыпу, фельдшарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа
Як і ва ўсім Столінскім раёне, у пачатку 20 ст., пасля правядзення Сталыпінскай рэформы 1906-1907 гг атрымала развіццё хутарская сістэма. З’явіліся ў ваколіцах аграгарадка такія хутары, як Пінякоў, Поўхаў, Падкупа, Красееўка, Вірлэ, Боркі і інш.
Да пачатку 1939г на тэрыторыі сучаснага сельскага Савета панавала Польшча
У 1950-х гг. Пры правядзенні суцэльнай калектывізацыі сталі знікаць хутары, людзі перабіраліся у вёску, а ў пачатку 60-х гадоў аб іх існаванні нагадвалі толькі пладовыя дрэвы, што засталіся расці.
У цяперашні час вёска Рухча 2 і аг.Рухча 1 амаль што зліліся ў адну .
Зямля нашых продкаў
Археалагічныя помнікі – найкаштоўнейшая і адзіная гістарычная крыніца, якая дае магчымасці рэканструяваць карціну жыцця старажытнага насельніцтва, культурныя і храналагічныя асаблівасці існавання нашых продкаў, вызначыць час з’яўлення старажытных людзей на нашай тэрыторыі. Сляды пражывання старажытнага чалавека знойдзены на тэрыторыі Рухчанскага сельскага Савета, каля в.Цмень 1 і в. Цмень 2, але гэтыя месцы вучонымі не даследаваліся.
Ледавіковы перыяд на Беларусі скончыўся каля11-10 тыс. Гадоў таму. Клімат пачаў значна змяняцца у бок пацяплення, а разам з ім змяняўся раслінны і жывёльны свет, стаў больш падобны на сучасны. Рэльеф таксама наблізіўся да сучаснага, сфарміравалася рачная сетка. Адначасова са змяненнямі ў прыродзе адбываліся значныя змены і ў матэрыяльнай культуры. Пачаўся новы перыяд у гісторыі людзей – мезаліт, або сярэдні каменны век, які доўжыўся на тэрыторыі Беларусі з 9-га па 6-е тысячагоддзе да н.э. У гэты перыяд уся тэрыторыя Столінскага раёна была добра асвоена чалавекам. Насельніцтва абжывала берагі рэк і азёр.
У мезаліце сфарміравалася новая тэхналогія апрацоўкі крэменю: ад кавалка крэменю адколвалі невялікія тонкія пласціны, з якіх рабілі крамянёвыя ўкладышы, іх устаўлялі ў драўляную або касцяную аправу і такім чынам атрымлівалі лёгкія, моцныя і вострыя прылады працы.
Мезалітныя стаянкі людзей вядомы на Століншчыне. Але прысутнасць знойдзеных прылад працы гаворыць аб тым, што і на тэрыторыі нашай мясцовасці, менавіта паміж вёскамі Цмень 1 і Цмень 2 былі пасяленні гэтага перыяду(патрабуецца дасканалае даследаванне). Са слоў старых людзей, у гэтым месцы працякала рака, якую называлі Цменка, але яна высахла. Так як першабытныя людзі асвойвалі поймы вадаёмаў, то магчыма тут было пасяленне людзей перыяду мезаліту. Знойдзеныя у гэтых месцах і ў в.Кострава прылада эпохі бронзавага веку перададзены ў Брэсцкі Дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна. Каля возера ў в.Рухча 2 знойдзены кавалкі глінянага посуду таго часу. На тэрыторыі аг.Рухча 1 ёсць вялікі адзіночны курган, размешчаны на адлегласці 1км на паўднёвы ўсход ад вёскі. На паверхні насыпу знойдзены абломкі ляпной керамікі, у в.Цмень 2 і аг.Рухча 1 знойдзены каменныя сякерыі іншыя каменны прылады і прыстасаванні
Дзяржаўныя ўтварэнні
Пераход ад першабытнага ладу да дзяржаўнасці адбываўся паступова. У пераходным перыядзе ў грамадстве спалучаліся рысы, уласцівыя для першабытна-абшчыннай супольнасці, і асаблівасці, якія характарызуюць дзяржаўнасць. У 9 стагоддзі Століншчына ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі. Вядома, што на тэрыторыі нашай мясцовасці пражывалі дрыгавічя, якія заснавалі Тураўскае княства. Першыя звесткі ў летапісе пра Тураў адносяцца да 980г. Летапіс таксама паведамляе, што Тураў з’яўляўся цэнтрам княжання. Але паступова Пінск пераўзыходзіць у сваім развіцці Тураў і вызначаецца як буйнейшы горад. Так як тэрыторыя нашай мясцовасці знаходзіцца паміж Пінскам і Туравам, то відавочна, што яна ўваходзіла ў склад гэтага дзяржаўнага ўтварэння.
У складзе Рэчы Паспалітай
Тэрыторыя сельскага Саветаўвайшла ў склад Расіі як частка Пінскага павета ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай(1793г). У эканамічных адносінах нічога не змянілася: захавалася прыгоннае права, а прыгоннікамі засталіся тыя самыя паны. Канец 19 –пачатак 20 стагоддзяў - складаны перыяд, у якім адбыліся значныя гістарычныя, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя падзеі. Яны прынеслі змены ва ўсе сферы жыцця грамадства таго часу:станауленне капіталістычнага ладу прывяло да узнікнення новых прадпрыемстваў па перапрацоўцы мясцовай сыравіны,прадуктаў земляробства; адмена прыгоннага права; некаторыя рэформы ў галіне асветы. Ніжэйшай самадзейнай формай навучання з’яўляліся школы граматы, якія ствараліся самімі сялянамі для навучання сваіх дзяцей. Такая школа была і ў нашай мясцовасці – у в. Рухча, створаная ў 1885г, у сялянскай хаце. Вучыліся ў ёй пераважна хлопчыкі рознага ўзросту, тэрмін навучання – 1-2гады.
З мэтай пашырэння ўплыву на насельніцтва праваслаўная царква пачала адкрываць пры сваіх прыходах царкоўна-прыхадскія школы – аднакласныя(двухгадовыя) і двухкласныя(чатырохгадовыя). Выкладчыкам у такой школе быў сам святар. У справаздачы Мінскай епархіі за 1890/1991 навучальны год даецца колькасць навучэнцаў царкоўна-прыхадскіх школ, ,сярод якіх упамінаецца і Рухчанская школа з колькасцю навучэнцаў – 8.
Наш край у 20 стагоддзі
Жахам для ўсіх жыхароў пачынаецца 20-е стагоддзе – першая сусветная вайна, затым рэвалюцыя 1917г, руска-польская вайна. Ва ўсіх гэтых падзеях удзельнічаюць жыхары нашага краю. Падпісанне ў Рызе 18 сакавіка 1921года мірнага дагавору замацавала падзел Беларусі паміж РСФСР і Польшчай. Тэрыторыя Рухчанскага сельскага Савета, так як і ўся Століншчына, апынулася ў складзе Польшчы. Спачатку наша тэрыторыя ўваходзіла разам са Столінам у Пінскі павет. У 1922 г. быў створаны Столінскі павет Палескага ваяводства. Польскія ўлады правялі перапіс насельніцтва і інвентарызацыю матэрыяльных каштоўнасцей нашых мясцін. Дакументы сведчаць:
Насельніцтва тэрыторыі Рухчанскага с/савета па данных перапісу на 30 верасня 1921г.: Рухча 1 – 729 ч., Рухча 2 – 422ч., Цмень 1 – 435 ч., Цмень 2 – 131 ч., Кострава – 349 ч.
З пісьма Столінскага павятовага старасты Палескаму ваяводзе аб наяўнасці спраўных млыноў на тэрыторыі Столінскага павета, 30 верасня 1929года.
“д. Рухча 2. Плотницкий Иван перерабатывает 2400 кг зерна в день, 2 пары камней (жерновов), обслуживает население Плотницы, Радчицка, Овсемирово. Ближайшая станция – Видибор, 17 км
Д.Цмень 2. Владелец Калаур Павел, паровая мельница, перерабатывает 2300кг зерна в день, 2-3 рабочих. Ближайшая станция _Видибор.”
(пераклад з польскай мовы С.С.Юркевіча
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці, Ф.Р.-1 Воп.3 Стр.929.)
Столінскі павет у эканамічных адносінах быў адным з самых адсталых на “крэсах усходніх”. Сельская гаспадарка тут заўсёды была асновай эканомікі, галіной, у якой працавала найбольшая колькасць працаздольнага насельніцтва. Польскія ўлады заахвочвалі аб’яднанні дробных сялянскіх гаспадарак у “кола рольнігэ” – своеасаблівыя сельскагаспадарчыя арцелі. У 1937г у Столінскім павеце іх налічвалася 12, у тым ліку і ў в.Рухча. Такія аб’яднанні ўтрымлівалі свае магазіны па продажы прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, свае млячарні (грамадскія пункты па перанасной перапрацоўцы малака). Усяго ў павеце было іх 5: у Беражным, Церабяжове, Давыд-Гарадку, Рухчы і Высацку.
Асноўным відам транспарту ў нашай мясцовасці заставаўся гужавы.
Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны.
22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Нямецка-фашысцкія войскі, якія мелі значную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, прарвалі абарону Чырвонай арміі на паўночны захад ад Сувалах і ў раёне Брэста і павялі наступленне ў напрамках Вільнюс-Маладзечна-Мінск, Брэст-Баранавічы-Мінск, Брэст-Баранавічы-Слуцк. Легенда аб мужнасці і стойкасці стала ў гісторыі абарона Брэсцкай крэпасці.
Архіўныя дакументы, а таксама ўспаміны жыхароў нашай вёскі даюць магчымасць удакладніць, што ў шэрагу месцаў адбываліся даволі жорсткія баі і ў нас. На тэрыторыі паміж царквой і магазінам у аг.Рухча 1 есць пахаванне нямецкіх салдат. З першых дзён акупацыі на нашай тэрыторыі пачаўся разгул фашысцкага тэрору, які доўжыўся на працягу трох гадоў.Фашысты ажыццяўлялі на захопленай тэрыторыі жорсткую акупацыйную палітыку, мэтай якой было знішчэнне і зняволенне беларускага народа, рабаванне матэрыяльных і духоўных багаццяў.
Немцы цэлымі сем’ямі вывозілі жыхароў нашага сельскага Савета на работу ў Германію.
Барацьба супраць нямецкіх акупантаў пачала разгортвацца з першых дзён вайны. Яна праходзіла ў надзвычайна складаных і жорсткіх умовах: адсутнасць вопыту, недахоп зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, адзення і прадуктаў харчавання і інш. Але, нягледзячы на гэта, пачалі стварацца партызанскія атрады.
У в.Рухча падпольную камсамольскую арганізацыю ўзначалілі браты Мікалай і Андрэй Дзікавіцкія, якімі кіраваў іх бацька Сяргей Іванавіч, стары і вопытны падпольшчык. У лістападзе 1941 года ўсе трое былі арыштаваны і змешчаны ў Столінскую турму. % красавіка 1942 года падпольшчыкі разам з іншымі вязнямі абяззброілі турэмную ахову і ўцяклі з турмы. А неўзабаве стварылі партызанскі атрад імя А.Неўскага, які дзейнічаў самастойна да 2 лютага 1943 года.Камандзірам быў прызначаны С.І.Дзікавіцкі, камісарам – яго сын М.С.Дзікавіцкі, а начальнікам штаба – яго другі сын А.С.Дзікавіцкі. Сувязной атрада была Надзея Яшчук, якая была схоплена і замучана фашыстамі ў столінскай турме. Партызанамі былі Багатка Васіль Трафімавіч, Дзікавіцкі Якаў Барысавіч, Гупала Міхаіл Міхайлавіч, Дзікавіцкая Кацярына Барысаўна, Мацюх Мікалай Савіч, Калаур Уладзімір Мікалаевіч, Мацвяйчук Трафім Піліпавіч і інш. На франтах вайны змагаліся амаль усе дарослыя мужчыны нашага сельсавета, многія з якіх не вярнуліся з вайны – растраляны, замучаны, прапалі без вестак.
З гісторыі школы
Польскія ўлады ўвялі ў Заходняй Беларусі абавязковае школьнае навучанне, згодна з якім усе дзеці ад 7 да 14 гадоў павінны былі наведваць школу. Навучанне ажыццяўлялася на дзяржаўнай, польскай мове. У нашай вёсцы школы былі надомныя, але ў пачатку 30-ых гадоў пачалося будаўніцтва новай школы. У 1939годзе яна была гатова да адкрыцця, але вайна перашкодзіла гэтай падзеі. Пачала сваю работу школа пасля вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1944 годзе. Але памяшканне было разбурана, не было падлогі, акон, даху. Таму заняткі праходзілі ў наёмных памяшканнях. І толькі ў 1946 годзе быў адрамантаваны будынак школы, а ў 1949 годзе школа выпусціла першых выпускнікоў ( 12 чалавек) сямігодкі. У 1950-51 годзе школа стала сярэдняй. У 1966-67 гадах было пабудавана яшчэ адно памяшканне школы, так як школа не ўмяшчала ўсіх вучняў. Дадзеная школа працавала да 2012г.
Фотаздымак школы
Педагагічны калектыў
У 1946 годзе ўзнавіла сваю дзейнасць піянерская арганізацыя. Дзеці станавіліся піянерамі з вялікім жаданнем. Першыя піянеры нашай школы: Вярэніч Яўгенія Міканораўна, Некрашэвіч Віталь Пятровіч, Дзенісевіч Іван Паўлавіч, Фурман Марыя Міхайлаўна, Вярэніч Ніна Міхайлаўна, Бандарчук Арсеній Іванавіч, Вярэніч Аркадзь Ігнатавіч, Некрашэвіч Валянціна Антонаўна. У 1948 годзе Рухчанскай піянерскай дружыне было прысвоена імя Зоі Касмадзем’янскай.
У 1949 годзе ствараецца калгас імя Калініна, і піянеры былі першымі ў дапамозе калгасу. Збіралі каласы, абрывалі люпін, капалі бульбу, збіралі лён, палолі буракі, на лузе высякалі кусты, працавалі на нарыхтоўцы сена, і інш. У святочныя дні выступалі перад калгаснікамі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці. Піянерамі і камсамольцамі яшчэ ў 50-х гг быў пасаджаны пладовы сад каля школы, які захаваўся да цяперашняга часу.
З жыцця піянерскай арганізацыі...
Вераломны напад Германіі на Польшчу выклікаў гнеў і абурэнне ва ўсіх кутках дзяржавы, у тым ліку і на Століншчыне. Палякі хутка сталі пакідаць абжытыя месцы. Падзеі 1939 года разгортваліся хутка і драматычна. 17 верасня 1939 года ў Заходнюю Беларусь рушылі з усходу войскі Чырвонай арміі, была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць нашага раёна. Адразу ж былі створаны органы новай улады - часовыя ўправы і сялянскія камітэты. У канцы 1939г пачатку 1940г была разгорнута прапагандысцкіая кампанія па правядзенню калектывізацыі, якая на тэрыторыі нашага сельскага савета пачынаецца толькі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, 14 жніўня 1949года.
Вызначыліся працай
Узнагароджаны Ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі
Бараноўскі Сцяпан Аляксандравіч, трактарыст калгаса імя Калініна (1973г), узнагароджаны таксама ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга
Палхоўскі Міхаіл Антонавіч, вадзіцель аўтамабіля калгаса імя Калініна (1982г), узнагароджаны таксама ордэнам "Знак Пашаны" (1976г)
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга
Астроўскі Вячаслаў Іванавіч, трактарыс калгаса імя Калініна (1978г)
Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны"
Качаноўскі Андрэй Іванавіч, трактарыст калгаса імя Калініна (1976г)
Мацюх Марыя Іванаўна, цялятніца калгаса імя Калініна (1971г)
Узнагароджаны ордэнам працоўнай славы трэцяй ступені
Калавур Васіль Андрэевіч, вадзіцель калгаса імя Калініна (1980г)
Шпакоўскі Мікалай Васільевіч, вадзіцель калгаса імя Калініна, (1986г)
Багатка Пётр Мікалаевіч, таркратыст калгаса імя Калініна, пераможца рэспубліканскага спаборніцтва паміж хлебаробамі (трэцяе месца ў рэспубліцы, 1997г)
Па архіўных звестках Брэсцкай вобласці вядома, што на нашай тэрыторыі быў створаны сельскі савет з цэнтрам у весцы Рухча 1, па рашэнню Столінскага РВК, 2 сакавіка 1940г. У склад сельскага савета былі ўключаны вескі: Рухча1, Рухча 2, Кострава, Цмень 1, Цмень 2, Аўсямірава, агульная колькасць жыхароў складала 3641чалавек. У 1960 годзе в.Аўсямірава была перададзена у склад Радчыскага сельсавета, а да Рухчанскага была далучана в. Крушын. Першым старшынёй сельскага савета быў жыхар в. Аўсямірава Мікалаевіч Якаў Максімавіч, растраляны ў 1948г. буржуазнымі нацыяналістамі. Пасля яго старшынямі былі Калаур М.Ю., Ліпскі Я.П., Волкаў І.І., Перасяляк С.І., Каханюк М.Я., Гупала А.Ф., Ражскі І.Дз., Дзікавіцкі А.С., Мацюх П.Н.,Мацвяйчук М.В., Некрашэвіч М.Л., Дзегцярэнка В.А., Палхоўскі А.А., Дзенісевіч І.П., Хоміч Р.М., Леўкавец А.В., Ліс В.У. Зараз узначальвае Рухчанскі сельскі савет Курч Аляксандр Данілавіч.
Культурная спадчына
Легенда аб Панскім лесе
Непадалёку ад в. Рухча жыў пан. У яго быў вельмі прыгожы палац, які пераліваўся рознымі колерамі: зімой ззяў як снег на сонцы, нельга было адарваць вачэй. Пан быў незвычайны, ен быў добры, уважлівы да сваіх людзей. Людзі шанавалі свайго гаспадара і з ахвотай прауавалі на панскіх землях. Вырошчвалі збожжа і вазілі яго прадаваць. З кожным годам усё больш і больш багацеў пан. Праходзіў час, пан пастарэў. Дзяцей у яго не было. Перад смерцю склікаў пан усіх сваіх людзей і сказаў: "Калі я памру, то ўсе астаўлю вам з а вашу працу і павагу да мяне" Усё было падзелена. Але людзі вырашылі частку грошай сабраць з усіх і пасадзіць новы лес у гонар добрага пана. Панская сядзіба з цягам часу рушылася, прыгажосць знікала. А пасаджаны малады лясок падрастаў, людзі называлі яго панскім. Недалёка ад лесу людзі пачалі будаваць сабе жыллё. Утвораная вёска стаяла у выгадным месцы - вакол заўсёды стаяў рух. Таму і сталі называць вёску Рухчай. Да гэтага часу стаяць вескі Рухча 1 і Рухча 2, а непадалёку красуецца панскі лес. Але ўжо не лясок як калісьці, а вялізны лясны масіў.
Легенда аб Тырвовіцкай грэблі
Было гэта вельмі даўно, яшчэ тады, калі дарогі з суседніх вёсак да Рухчы не існавала. Але ж неяк трэба было трапіць на кірмаш у Столін або ў Пінск, каб купіць солі, ці яшчэ чаго небудзь, неабходнага ў гаспадарцы. Але каб трапіць у горад, трэба было дабрацца да в. Рухча, а ўжо " з Рухоч - куды хоч..." Тады жыхары в. Тырвовічы вырашылі з дазволу вышэйшага начальства зрабіць праз панскі лес дарогу. Вось і выслалі з бярвенняў дарогу, засыпалі яе пяском. У тыя часы такую дарогу называлі грэбляй. Частка Тырвовіцкай грэблі ёсць і цяпер. А над самым багністым месцам пабудавалі з жоўтых бярвенняў мост. Вада пад мастом ніколі не знікала, нават у самы траскучы мароз пад мастом не хутка з'яўляўся лёд.Потым мост згніў, на яго месцы людзі пабудавалі новы, больш сучасны. Грэблю назвалі ў гонар жыхароў, якія яе насыпалі, Тырвовіцкай.